Рух да року ці Сем цудаў прыроды

| Без катэгорыі

За 19 год свайго існавання фэст у Вэнгажэва, што ў маляўнічным краі Мазурскіх азёраў, стаў адным з найбуйнейшых польскіх рок-фэстваляў. Арганізатары не пабаяліся рэбрэндынгу менавіта дзеля любых Мазур, якія ўдзельнічаюць у конкурсе «Сямі цудаў прыроды» – адсюль і новы назоў.

 

Фэст пройдзе ў чатыры дні, з 8 па 11 ліпеня. Сёлета можна будзе адарвацца пад Sepultura. Таксама на чатырох сцэнах фэсту адыграюць The Legendary Pink Dots, Hey, Heart and Soul, Hunter, Vader, Muchy, California Stories Uncovered, Strange Attractor, Coma, Sztywny Pal Azji, Koniec Swiata, Hurt, Kolaboranci, Closterkeller, Lipali, Klimt, Tides From Nebula. Ужо не першы раз на фэсце выступяць і беларусы – гэтым разам Шпіталь Ф.

 

Актывісты Руху «За свабоду» таксама пазнаёмяць гасцей фэсту з беларускай рокавай культурай: будзе працаваць беларускі намёт – наша выспачка на Мазурскіх азёрах.

 

Каб замовіць квіток, адпраўляйце запыт на 7fest.mff@gmail.com. Пазначце, ці вам патрэбная бясплатная віза – у такім выпадку дадайце:

– Імя лацінкаю як у пашпарце;

– Нумар пашпарту, кім і калі выдадзены, тэрмін дзеяння.

 

Рух «За Свабоду» не гарантуе атрымання візаў усім жадаючым, перавага будзе аддавацца тым, хто раней падаў заяўку, а візы будуць рабіцца па меры паступлення запытаў. Таксама, калі ласка, пазначце, ці вам патрэбная дапамога ў даездзе да Вэнгажэва. Дадаткова інфармацыя: Velcom 3332065 (Наталля).

На фота (http://www.landmarkers.ru): Мазурскія азёры