Міжнародны турнір па спартыўных бальных танцах пройдзе ў Гародні
Спаборніцтвы адбудуцца ў Лядовым палацы спорта 8-9 мая.
Майстэрства ўдзельнікаў у еўрапейскай і лацінаамерыканскай праграмах будуць ацэньваць суддзі з 9 краін.
Паводле класіфікацыі, у еўрапейскую праграму (standart) уваходзяць павольны вальс, танго, венскі вальс, павольны факстрот и квікстэп (хуткі факстрот), у лацінаамерыканскую (latin) – самба, ча-ча-ча, румба, пасадобль и джайв.
Спаборнічаць будуць не толькі дарослыя, прафесійныя танцоры, але і дзеці, самым маленькім з якіх – 4-5 гадоў.
50 дзіцячых пар возьмуць удзел у адкрыцці турніра.
Сюрпрызам для гледачоў стане ўдзел у “Grodno Open-2010” шасці лепшых танцавальных пар, якія ўваходзяць ў трыццатку лепшых у свеце.
Сярод іх – чэмпіёны свету ў еўрапейскай праграме расіяне Данііл Уланаў і Анастасія Глазунова і ў лаціне – Юрый Сімачоў і Анастасія Клокатава.
Танцавальныя спаборніцтвы адбудуцца ў суправаджэнні жывой музыкі канйэртнага аркестра Гродзенскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова.
Паводле http://belta.by/
Фота з сайта http://static.diary.ru