Калі дактыласкапія не дапаможа – возьмуць кроў на ДНК
Паводле начальніка экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС Уладзіміра Аўсяннікава, пытанне пра неабходнасць распрацоўкі адпаведнага заканадаўства ўнесена ў Дзяржаўную праграму па барацьбе са злачыннасцю.
Геномная рэгістрацыя насельніцтва ўведзеная ў многіх краінах.
З дапамогай ДНК-экспертызы праводзіцца ідэнтыфікацыя ахвяр авіякатастроф.
Інфармацыя пра ДНК чалавека можа аказацца адзіным сродкам вызначэння асобы чалавека, таму неабходная для ўстанаўлення злачынцаў, пошукаў зніклых бяз звестак.
Магчыма, у Беларусі геномная рэгістрацыя стане неабходнай і для тых, чые прафесіі аднесеныя да групы рызыкі.
У Расіі закон аб геномнай рэгістрацыі дзейнічае з мінулага года.
Там абавязковай рэгістрацыі падлягаюць асуджаныя за цяжкія альбо асабліва цяжкія злачынствы і згвалтаванні, астатнія могуць прайсці геномную рэгістрацыю добраахвотна за грошы.
У базе звестак захоўваецца таксама інфармацыя пра ДНК неапазнаных целаў і невядомых злачынцаў: у гэтым выпадку інфармацыя будзе захоўвацца да апазнання чалавека альбо 70 год.
Звесткі пра ДНК унесеных у базу асуджаных злачынцаў і зніклых людзей мусяць захоўвацца ў базе звестак да пажыццёва: да ўстанаўлення факта смерці альбо да моманта дасягнення 100-гадовага ўзросту.
Фота з сайта http://emax.ru