Гродзенец ледзь не загінуў з-за 230 тысяч рублёў
Апоўначы жанчына пайшла дамоў, пацярпелы таксама збіраўся сыходзіць.
Удар па галаве ён атрымаў, калі спускаўся па лесвіцы ў файе.
Злачынцы скралі ў непрытомнай ахвяры грошы, 2 банкаўскія карткі і з’ехалі на таксі.
Мужчыну адвезлі ў бальніцу, зрабілі трэпанацыю чэрапу, але стан яго застаецца цяжкім.
Праз некалькі гадзін пасля здарэння злачынцаў затрымалі: па нейкіх прычынах яны зноў вярнуліся ў рэстаран.
Гэта аказаліся беспрацоўныя 1981 і 1982 гадоў нараджэння, адзін з іх ужо быў асуджаны за рабаўніцтва.
Размаўляць з супрацоўнікамі міліцыі спачатку абое адмовіліся, а пазней пачалі вінаваціць у злачынстве адзін аднаго.
Ледзьве не забіўшы чалавека, рабаўнікі здабылі ўсяго 230 тысяч рублёў.
Распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.207 “Разбой”.
Паводле http://www.uvd.grodno.by