Што можна купіць на 10 даляраў

Вось што з гэтага атрымалася.

 

Калі вы знаходзіцеся ў Атлантык Сіці (Штат Нью Джэрсі, ЗША) і ў кішэні ў вас 10 даляраў, то з крамы вы зможаце панесці тры бананы, пачак мексіканскіх сардзін або кальмараў (вагай 125 грамаў), 400 грамаў курыных сасісак, хлеб і маленькі ёгурт.

 

У Сіднэі (Аўстралія) на тую ж суму можна купіць 2 літры малака, пакет парэзанага хлеба, кілаграм цукру і двухсотграмовы пачак маргарыну. Альтэрнатыўны і хуткі варыянт – мілк-шэйк і вялізны бутэрброд, які разагрэюць і зробяць непасрэдна ў супермаркеце.

 

А вось ва ўнівермагах Лісабону «зялёная дзесятка» эквівалентная кілаграму курынай грудкі, пачку спецый да яе і двум маленькім шакаладным батончыкам на закуску.

 

Адчуць сябе мінімум намеснікам прэзідэнта Чэлсі можна, маючы 10 даляраў у Індыі. Ваш кошык будзе перапоўнены, на рынку ў Дэлі вы купіце – па кілаграму цыбулі, вінаграду, памідораў і бульбачкі, два кілаграмы кураціны, 4 порцыі ёгурта, сярэдніх памераў кавун, сямейнае пакаванне марожанага і вялікую вафельную цукерку.

 

А ў Маніле, на Філіпінах, пасля абясцэньвання песа, 10 даляраў таксама сталі немалымі грошамі. Напрыклад, на іх можна купіць 5 кілаграмаў рысу і пакаванне піва на шасцярых чалавек. А можна проста ўдзвюх паесці да атвалу ва ўстанове хуткага харчавання.

 

Выспа Ямайка, хоць і папулярны курорт, але кошты там таксама даволі дэмакратычныя. 10 даляраў у Кінгстоне – гэта чатыры кавалачкі хлеба + чатыры кавалачкі бякону, 2 літры газіроўкі, 2 літры малака і 5 кілаграмаў бульбы.

 

Латышы аддаюць перавагу гатаванню дома. Напрыклад, адзін з наведвальнікаў форуму з Рыгі заявіў, што на гэтыя грошы купіў бы літр малака, батон хлеба, 10 яйкаў і алей і мог бы на гэтым пражыць некалькі дзён.

 

У Беларусі можна прапанаваць такі набор – 1 кілаграм хека, 1 кг курынага мяса, булку хлеба, 250 г тварагу, пачак геркулеса і 6 яйкаў. І таксама некалькі дзён пратрымацца…

 

На жаль (або, на шчасце) не хлебам адзіным… Трэба яшчэ апранацца – у нас тры «кліматычных» сезоны, значыць, і вопраткі трэба больш, чым шэраговаму індусу. Трэба адпачываць, падарожнічаць, хадзіць у кіно. Я ўжо не кажу пра квартплаты, мыльна-рыльныя сродкі і лекі. Увогуле, пры сярэднім прыбытку на аднаго чалавека, эквівалентным 500 зялёным паперкам, можна жыць, хоць і досыць сціпла, але і без галаўнога болю за заўтрашні дзень.