Жыццё салдата не ўратавалі

|

Як ужо паведамляў “Твой стыль”, 19 лютага ў вайсковай частцы ў Слоніме запалалі два танкі і баявая машына пяхоты. Тры вайскоўцы з апёкамі былі дастаўленыя ў шпіталь. Жыццё аднаго з іх – салдата тэрміновай службы, уратаваць не ўдалося.

Інфармацыю пра яго смерць афіцыйна падцвердзіла сёння Міністэрства абароны.

Крымінальную справу па гэтым выпадку расследуе Гарадзенская вайсковая пракуратура.

В. Дрэма

 

Фота: Газета Слонімская