Застаўся тыдзень да завяршэння прыёму работ на конкурс для маладых журналістаў
КОНКУРС ДЛЯ МАЛАДЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ “ТВОЙ СТЫЛЬ”
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі. Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:
• “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай;
• “Маё Пакаленне” – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі;
• “Свет вачыма маладых” – найлепшае фота (патрабаванні да ўдзелу ў гэтай конкурснай намінацыі глядзі ў далучаным файле).
Пераможцы ў кожнай з гэтых намінацый атрымаюць узнагароды ад арганізатараў конкурса. Спецыяльнымі ўзнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях:
• лепшы матэрыял, прысвечаных асвятленню экалагічнай тэматыкі;
• лепшы матэрыял, прысвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.
Да разгляду ў межах конкурса прымаюцца як ужо надрукаваныя ў СМІ ці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах (цягам 2010 года), так і толькі падрыхтаваныя да друку матэрыялы. Кожны ўдзельнік конкурса можа заявіць на разгляд журы максімум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацый.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе паводле прыкладзенай ніжэй формы трэба даслаць да 12 траўня па адрасе: г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230023 альбо на e-mail: festyval2010@gmail.com з пазнакай “Конкурс”. Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.
Пра вынікі конкурсу стане вядома да 17 траўня.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 22 траўня ў Гродне ў межах Другога Фестываля Маладзёвай Журналістыкі “Твой Стыль”.
Форма заяўкі на ўдзел у конкурсе тут.
Поспехаў!