У чаканні першай перамогі
Гульня, якая праходзіла 6 траўня, адбывалася пад дыктоўку гаспадароў, якія і атрымалі перамогу з лікам 3-1.
Адзіны гол у складзе нашай каманды забіў Дзмітрый Кавалёнак, які ў сваім стылі апярэдзіў абаронцаў і трапна прабіў галавой.
Лік у сустрэчы мог бы быць больш буйным, але гарадзенцаў неаднаразова ўратоўваў брамнік Астапенка.
“Нёман” па-ранейшаму застаецца на перадапошнім радку ў турнірнай табліцы, набраўшы ў васьмі турах толькі 5 ачкоў.
Ніжэй толькі сталічны “Партызан”, які мае толькі 1 ачко.
На здымку: небяспечны штрафны ля брамы “Нёмана”.
Фота Руслана Кулевіча