Названы імёны лепшых рэпарцёраў красавіка ў Тваім Стылі
Адзін з сузаснавальнікаў “Твайго Стылю”, карэспандэнт БЕЛСАТ-ТВ, Дзіма Ягораў зрабіў агляд радыйных сюжэтаў.
Сярод радыёматэрыялаў, намінаваных на званне лепшага, былі працы Волькі Філіповіч “Тодар Кашкурэвіч і Аляксей Дзермант пра “Druvis”, касмалогію і дуду” (http://tstyl.fm/archive/3282/), Машы Дробавай “Незвычайная субота” парадавала добрым гукам і энтузіязмам гледачоў “ (http://tstyl.fm/archive/3206/), Аляксандры Маславай “У будучыні людзі будуць жыць на Марсе” (http://tstyl.fm/archive/3120/) і сумесны рэпартаж Волькі Філіповіч і Тані Саковіч “Вяселлі па-гарадзенску: камяні ў вясельнай прычосцы і фотасесія за 600 еўра” (http://tstyl.fm/archive/3207/).
alt=”Image 8688″ sub=”Image 8688″ >Першае месца эксперт аддаў Каці Маслоўскай за рэпартаж “Сальсу ў Гродна танцуюць пакуль не ўсе” (http://tstyl.fm/archive/3142/).
Артыкулы штотыднёвіка ТС чытала карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА Таццяна Вішнеўская. На перамогу прэтэндавалі публікацыі Вольгі Іллюк “Гадзіннік, які спыніць нельга” (http://t-styl.info/archive/3104/), Лізаветы Нікольскай “Божыя кароўкі пераходзяць на паліва” (http://t-styl.info/archive/3108/), Вікторыі Ліс “Прыбіральні бываюць розныя: чыстыя, брудныя і кур’ёзныя” (http://t-styl.info/archive/3097/), Саша Маслава “Яна робіць выключна эксклюзіў” (http://t-styl.info/archive/3243/).
“Лепшым рэпарцёрам у Тваім Стылі” была названа Каця Паўлоўская за ўласнае расследаванне “Camel лёгкі, калі ласка” (http://t-styl.info/archive/3294/).
На фота: Каця Паўлоўская і Каця Маслоўская