Падчас выступлення парашутыстаў пацярпела немаўля
Адзін з парашутыстаў не здолеў прызямліцца на вызначаную пляцоўку і ўляцеў проста ў натоўп.
Парашутыст зачапіў мужчыну, які стаяў сярод гледачоў з маленькай дзяўчынкай на руках.
Пацярпелі ўсе трое.
Дзяўчынка трапіла ў бальніцу, але ўжо праз дзень яе выпісалі дамоў.
Зараз па факце няшчаснага выпадка праводзіцца службовая праверка, якая вызначыць, ці ёсць у гэтай справе вінаватыя, ці гэта трагічны збег абставін.
Гродзенскі аэраклуб здарэнне не каментуе, толькі адзначае, што парашутыст быў дасведчаны, мае больш за тысячу скачкоў.
Паводле http://www.grodnonews.by