Круглы стол па транспамежным супрацоўніцтве ў Гародні
Круглы стол “Транспамежнае супрацоўніцтва ў інтарэсах устойлівага развіцця беларускіх рэгіёнаў: палітычныя, сацыяльныя, культурныя і адукацыйныя аспекты” распачнецца ў Гродзенскім Дзяржаўным ўніверсітэце імя Я.Купалы ў 14.00.
Арганізатарамі сустрэчы з’яўляюцца Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўраду Германіі, Гродзенскі Дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы і ўстанова “Новая Еўразія”.
Паводлле Франца Мамуля, аднаго з арганізатараў, мэтай сустрэчы з’яўляецца развіццё магчымасцяў транспамежнага супрацоўніцтва для беларускіх рэгіёнаў.
Сярод удзельнікаў круглага стала будуць выкладчыкі факультэту турызму і сэрвісу ГрДзУ імя Я.Купалы, загадчык кафедры Чарнавіцкага ўніверсітэта (Украіна), дырэктар бюро “Еўрарэгіён-Неман”(Польша), дырэктар установы “Новая Еўразія”, начальнік Брэсцкага транспамежнага Інфармацыйнага Цэнтра.
На сустрэчу запрошаны таксама прадстаўнікі навучальных устаноў і беларускіх грамадскіх аб’яднанняў, дзейнасць якіх звязаная з турызмам.
Арганізатары спадзяюцца, што спецыялісты ў галіне турызму з Польшчы,Украіны і Беларусі, якія заўтра збяруцца ў Гародні, дапамогуць вырашыць праблемы, якія існуюць у супрацоўніцтве паміж Беларуссю і краінамі-суседкамі.
На фота: Турыстычны комплекс “Каробчыцы” на Гродзеншчыне.
Фота з сайта http://www.flickr.com