Жыхар Ваўкавыска гадаваў у кватэры канаплю
Як паведамляе БЕЛТА, супрацоўнікам міліцыі, якія выявілі лабараторыю, мужчына паведаміў, што гадаваў канаплю выключна для сябе.
Цяпер яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Аналагічная лабараторыя тыдзень таму была выяўлена і ў іншай кватэры гэтага ж дома.
У пачатку года падобная хатняя лабараторыя была выяўлена і ў Гродне.
Гаспадар гэтай кватэры гадаваў канаплю ў шафе для вопраткі.