Міжнародны дзень музеяў. І ноч…
У гэтым годзе яна падзелена на 2 дні. У суботу, 15 мая гарадзенцаў запрашаюць у Новы замак на святочную праграму. Пачнецца яна ў Сенатарскай зале з прэзентацыі ўнікальнай выставы, дзе прадставяць новыя экспанаты з апошніх музейных паступленняў. Як распавяла намеснік дырэктара Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея Ірына Граблеўская, сёлета ўпершыню адкрыецца экспазіцыя і ў Старым замку. Завершыцца вячэрняя праграма спектаклем «Трагедыя пра Макбета» ў выкананні Гарадзенскага абласнога тэатра лялек. 16 мая пачатак дзённай праграмы ў 13.00. У гэты ж дзень мая ўзнагародзяць пераможцаў фотаконкурсу «Музей праз фотааб’ектыў». Гэта толькі невялікая частка мерапрыемстваў, якія запланаваны.
Дзённыя праграмы будуць бясплатнымі. Каб патрапіць на вячэрнія выступы, трэба будзе купіць квіткі за 10 тысяч рублёў.