Гарадзенскія баскетбалісткі змагаюцца за званне чэмпіёнак Балгарыі
А вось гарадзенская «Алімпія», у якой яшчэ летась гулялі дзяўчаты, сёлета ўпершыню за апошнія гады не будзе змагацца за «золата» чэмпіянату Беларусі. У паўфінальнай серыі «Алімпія» прайграла сваім адвечным саперніцам з барысаўскай «Бярэзіны».
Без залатых медалёў чэмпіянату застануцца, хутчэй за ўсё, і баскетбалісты «Гродна-93». Заўтра на сваёй пляцоўцы яны згуляюць першую хатнюю сустрэчу фінальнай серыі супраць «Мінску-2006». У выпадку паразы ў ёй гарадзенцы зоймуць выніковае другое месца ў чэмпіянаце, паколькі на мінулых выходных двойчы саступілі сваім супернікам ў Мінску (57-90 і 68-89).
У выпадку перамогі гарадзенцаў у суботу адбудзецца 4-я гульня фінальнай серыі, якая доўжыцца да трох перамог адной з каманд. Вось і атрымліваецца, што залатыя медалі (ды й то балгарскія!) могуць прывезці ў Гродна толькі «легіянеркі» Ануфрыенка ці Ліхтаровіч.
>
Наталля Ануфрыенка (на здымку) сёлета ўжо выйграла са сваім «Дунавам» Кубак Балгарыі.
А вось у фінальнай серыі справы пакуль складаюцца на карысць «Лукойл Нефтохіміка», за які гуляе Таццяна Ліхтаровіч.
Гэтая каманда перамагла ў першых дзвюх гульнях фінальнай серыі чэмпіянату Балгарыі.