У алкаголь падлівалі тасол
На працягу дня два раней судзімыя мужчыны разам з 27-гадовай гарадзенкай балявалі ў розных месцах горада.
Як паведаміла сёння прэс-служба гарадзенскай міліцыі, для давядзення жанчыны да стану беспамяцтва ёй у алкаголь падлівалі аўтамабільны тасол.
Калі ахвяра дайшла да патрэбнай “кандыцыі”, кампаньёны завалодалі яе аўтамабілем “Рэно”, аднак у хуткім часе былі затрыманыя міліцыяй.
Фота: scienceblog.ru