Гарадзенскі ўнівер – лідэр у ідэалагічнай рабоце
Больш за 4000 першакурснікаў, некалькі новых спецыяльнасцей і дактарантура на фізіка-тэхнічным факультэце.
Такімі дасягненнямі пахваліўся рэктар Яўген Роўба.
Другі год купалаўскі універсітэт лідыруе ў арганізацыі ідэалагічна-выхаваўчай работы сярод навучальных устаноў горада.
У 2009 годзе навукоўцы універсітэта абаранілі 3 доктарскія і 4 кандыдатскія дысертацыі.
Ганаровыя граматы і лісты падзякі ад мясцовых уладаў атрымалі супрацоўнікі і студэнты ГрДзУ.
У святкаваннях удзельнічаў рэктар універсітэта ў Беластоку Ежы Нікетаровіч.
Ён ўганараваў свайго гарадзенскага калегу медалём беластоцкага універсітэта. На паседжанні прысутнічаў пасол Балгарыі Петка Ганчаў.
У рамках святочнага тыдня дыпламат прачытаў некалькі лекцый па паліталогіі для студэнтаў купалаўскага універсітэта.
Фота: grsu.by