Дзесятая запар гульня без перамогаў
За ўсю гульню гарадзенцы так і не спадобіліся хоць бы на адзін акцэнтаваны ўдар у браму гасцей.
Зноў актыўнымі былі Валадзянкоў, Савасц’янаў, Лявіцкі, добра ўвайшоў у гульню пасля перапынку Лягчылін, але атакуючай гульні ў каманды як не было так і няма…
На папрокі і заклікі падаць ў адстаўку, якія ляцелі па сканчэнні гульні з трыбун ў бок галоўнага трэнера гарадзенцаў Алега Радушкі той адказаў узнятым у гару вялікім пальцам.
Маўляў, малайцы, добра падтрымліваеце каманду. Эмацыйны стан трэнера зразумець можна, але і гарадзенскія заўзятары заслужылі куды лепшага футбола ў параўнанні з тым, які дэманструе зараз каманда.
Ну а самае цікавае ў гэты дзень на стадыёне распачалося… праз 20 хвілін пасля гульні.
Гарадзенская міліцыя вырашыла адпрацаваць дзеянні ў канфліктнай сітуацыі на гасцявой фанатскай трыбуне.
Для гэтага на працягу 10 хв. жаўнеры імітавалі бойку паміж фанатамі. Затым на трыбунах з’явіліся байцы спецназу ў поўнай амуніцыі (у шлёмах, са шчытамі ды дубінкамі) ды пачалі раздымаць ды даганяць “хулінагаў”.
Відовішча было яшчэ тое…
На здымку: Нападнік гарадзенцаў Дзмітрый Кавалёнак спрабуе адабраць мяч ў былога гульца “Нёмана” бразільца Жувенала (№23).
Фота Яраслава Ванюкевіча