Сённяшні “Выбар” прысвечаны Астравецкай АЭС

|

Тэлефонны званок у студыю бясплатны.

СМС-паведамленні на кароткі нумар 9922 будуць прымацца ў другой частцы праграмы пасля блока рэкламы. Дасланыя паведамленні будуць з’яўляцца на тэлеэкране ў інтэрактыўным блоку.

Да ўдзелу ў тэледыскусіі запрошаныя як прыхільнікі, так і праціўнікі будаўніцтва АЭС.

На думку апошніх, будаўніцтва Астравецкай атамнай станцыі ўяўляе сабой небяспеку для здароўя людзей і навакольнага асяроддзя.

Праграма “Выбар”, прысвечаная планам пабудовы АЭС, пачнецца сёння ў 21.05 на канале АНТ.