Узнагароджаны пераможцы конкурса “Музей праз фотааб’ектыў”

Пераможцы вызначаліся ў двух узроставых катэгорыях.

У катэгорыі ад 15 да 18 гадоў першае месца з фотаздымкам “Святло” атрымаў Максім Шыркоў (на здымку ў час атрымання ўзнагароды). 

У старэйшай ўзроставай катэгорыі (19-22 гады) перамагла Любоў Двужыльная (“Вайна, паглядзі мне ў вочы”).

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу прайшла ўчора ў Новым замку.

 

Фота аўтара