У гняздзе на фасадзе Бернардынскага касцёла вылупіліся сакаляняты
Першы малы пачаў выкарасквацца з яйка ў 17:21, амаль 2 хвіліны самка дапамагала яму пазбыцца шкарлупіння.
Праз паўтары гадзіны вылупіўся другі.
Аказалася, што за гэты час першы ўжо паспеў абсохнуць. Але пашанцавала больш другому – перад самай 19-ай гадзінай самец прынёс пайку і самка пачала першае ў іх жыцці кармленне.
Неабсохлы – значыць другі – малы аказаўся трошкі бліжэй да самкі, і хаця яны падымалі галовы і крычалі амаль аднолькава, першыя 10 кавалачкаў дасталіся яму, а ўжо потым мама стала даваць мяса і другому.
Фота і відэаздымка з’яўлення на свет птушанятак, якія атрымалі імёны Гузік і Зюзік выкладзеныя тут
Фота з сайта http://birdwatch.by/naziranni