Гродзенка страціла аўтамабіль, пачаставаўшыся тасолам
У клубе дзяўчына зноў піла, а раніцай прачнулася ў чужой кватэры побач з незнаёмымі людзьмі, якія хуценька выставілі яе за дзверы.
Пацярпелая гуляла па вуліцы, калі чарговыя незнаёмыя маладыя людзі запрасілі яе ў сваю машыну.
У іх дзяўчына таксама папрасіла алкаголю. Некалькі разоў кампанія спынялася, і ў шклянку пацярпелай замест спіртнога налівалі тасол.
Апоеную атрутай дзяўчыну вазілі па горадзе і ў рэшце рэшт высадзілі ў раёне Панямуні.
Калі дзяўчына апрытомнела, высветлілася, што машына, якую яна пакінула раніцай на вуліцы Лідскай, знікла.
Знікла і вялікая сума грошай з банкаўскай карткі.
Аператыўнікі высветлілі, што злаўмыснікі скралі аўто, пакуль дзяўчына была ў непрытомнасці пасля пачастунку тасолам.
Машыну перагналі ў Мінск, дзе збіраліся прадаць, а, калі гэта не атрымалася, яе пакінулі ў адным з двароў. Падазраваныя затрыманыя і абвінавачваюць ва ўсім адзін аднаго.
Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 207, частка 2 “разбой”.
Злачынцам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Паводле http://www.uvd.grodno.by