Ток-шоў без выбара, але эколагі засталіся задаволеныя
У студыі сабраліся прадстаўнікі Мінэнерга, Мінпрыроды, эколагі, навукоўцы і прадстаўнікі грамадскасці.
Абмяркоўваліся пытанні бяспекі будучай АЭС, кошт і мэтазгоднасць яе будаўніцтва, уздзеянне на прыроду і насельніцтва Беларусі.
Ініцыятарам абмеркавання выступіла рэдакцыя ток-шоў “Выбар”.
Сваімі ўражаннямі ад учарашняга абмеркавання з карэспандэнтам “ТС” падзялілася старшыня праўлення грамадскага аб’яднання “Экадом”, якое выступіла ініцыятарам грамадскай экалагічнай экспертызы праекта будаўніцтва АЭС, Ірына Сухій:
“Падчас ток-шоў я была пад дзвярыма: гадзін за 5 да пачатку мой удзел і яшчэ 3 так званых “актыўных слухачоў” адмянілі.
Тым не меньш, я і іншыя эколагі вельмі задаволеныя тым, як усё прайшло.
Упершыню адбылася нармальная публічная дыскусія паміж прадстаўнікамі ядзернай энергетыкі і яе супраціўнікамі.
Мы і грамадскую экалагічную экспертызу ініцыянавалі дзеля таго, каб у нас была магчымасць агучыць свае аргументы.
І ўчора мы зрабілі гэта ў жывым эфіры на ўсю краіну. Д
а апошняга мы засцерагаліся нейкага падману на ўзроўні фасілітацыі сустрэчы, аднак Дарафееў сумленна даў аднолькавыя магчымасці выказацца двум бакам.
87% праціўнікаў будаўніцтва АЭС – вельмі важны вынік, бо нам заўсёды казалі, што людзі падтрымліваюць гэты праект, і часам нам здавалася, што мы адны змагаемся з ветракамі.
А ўчора адбылася публічная фіксацыя грамадскай думкі і высветлілася, што нас падтрымлівае большасць жыхароў Беларусі”.
Рашэнне пра будаўніцтва АЭС ужо прынятае, але эколагі не здаюцца.
1 чэрвеня суд разгледзіць іх зыск у адрас дырэкцыі АЭС, якая не прадаставіла для грамадскай экспертызы Ацэнку ўздзедзеяння будаўніцтва станцыі на навакольнае асяроддзе.
Ірына Сухій: “Нам прапанавалі прыходзіць і чытаць дакумент на месцы, а гэта тры з паловай тысячы старонак.
Гэта парушэнне беларускага заканадаўства. Мы будзем дамагацца свайго і імкнуцца запаволіць працэс.
Ёсць выпадкі, калі АЭС былі пабудаваныя, але так і не ўведзеныя ў эксплуатацыю”.