Ператрусы ў Гародні: канфіскавана тэхніка, мабільнікі і банкаўская картка

|

Ператрусы адбыліся таксама на кватэрах намесніцы старшыні гродзенскай арганізацыі АГП Аляксандры Васілевіч, якая узначальвае гарадскую арганізацыю Маладых дэмакратаў і ў Зміцера Бандарчука (кіраўнік абласной арганізацыі Маладых дэмакратаў).

Ва ўсіх канфіскаваныя кампутары, іншую тэхніку, мабільныя тэлефоны, флэшкі і друкаваныя матэрыялы.

У Ваўкавыску міліцыянеры з Гродна абшукалі кватэру сябра АГП Віталя Гуляка, у якога канфіскавалі не толькі тэхніку, але і карту паляка і нават банкаўскую картку, на якую ён атрымлівае пенсію па інваліднасці.

Старшыня абласной партыі АГП Юрый Істомін паведаміў “ТС”, што на незаконныя дзеянні міліцыі рыхтуюцца скаргі ў пракуратуру:

“Ператрус рабілі на падставе ордэра выдадзенага Ленінскім РАУС г. Мінска ў межах разгляду крымінальнай справы, узбуджанай па арт.250 КК Беларусі.

Справа тычыцца кампаніі “Гавары праўду!”, аднак былі вынятыя таксама дакументы АГП, напрыклад, уліковыя карткі, частка пратаколаў, якія не маюць ніякага дачынення да кампаніі.

Акрамя таго, я лічу незаконнай канфіскацыю мабільных тэлефонаў – там асабістая інфармацыя людзей, тым больш, што тэлефоны не далі выключыць, і зараз адкрыты доступ да адраснай кнігі і астатняй інфармацыі.

Тым больш, навошта забіраць банкаўскую картку? Я лічу гэта незаконным.”

Грамадзянская кампанія “Гавары праўду!” стартавала 25 лютага. Яе лідэрам абраны пісьменнік Уладзімір Някляеў.

Сярод заснавальнікаў – пісьменнікі Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, заснавальнік фонда «Дзеці Чарнобыля» Генадзь Грушавы, шахматыст Віктар Купрэйчык, акадэмік Радзім Гарэцкі.

Ператрусы ўчора адначасова адбыліся ў актывістаў кампаніі па ўсёй Беларусі.

Лідэр кампаніі Уладзімір Някляеў затрыманы сёння ўначы і знаходзіцца ў Ленінскім РУУС г.Мінска.

Фота У.Някляева з сайта http://www.euroradio.fm