У Каробчыцах з’явяцца легенды і казкі з дрэва
Мерапрыемства, у якім возьмуць удзел 6 беларускіх і 5 літоўскіх разьбяроў, на Гродзеншчыне ладзіцца ўпершыню.
Цягам двух тыдняў кожны з удзельнікаў мусіць стварыць скульптуру на тэму “Легенды і казкі зямлі Прынёманскай”.
Пленэр наведаюць удзельнікі чацьвёртага беларуска-літоўскага эканамічнага форуму, які пройдзе на Гродзеншчыне 20-21 мая.
Для літоўскай дэлегацыі гродзенскі разьбяр Валянцін Багдзевіч правядзе майстар-клас.
У якасці матэрыяла разьбяры атрымаюць дубовыя бярвенні.
Творчыя працы ўдзельнікаў пленэру будуць экспанавацца ў Каробчыцах – ягоны ўладальнік, гродзенскі мясакамбінат, плануе набыць скульптуры для аздаблення агратурыстычнага комплекса.