Панк – Форэвер!
Вясёлая меладычная музыка, напоўненая дзіцячай жыццярадаснасцю і безклапотнасцю. Калі да гэтага далучыць трошачкі цвёрдых рыфаў, хуткіх распеваў ды гледачоў, атрымаем RAMONES-STILE PARTY. Яно адбылося ў клубе “Флінт” з удзелам гуртоў Romeros, Cherry Lips, Horny Cats з Баранавічаў і Bastards Grew з Масквы.
Сапачатку зала была пустая. Дзе-нідзе за столікамі сядзела моладзь. Было такое ўражанне, што народ адправіўся ў Ліцэй на IQ 48. Але першыя акорды як па ўзмаху чароўнай палачкі напоўнілі залу гледачамі. Сярод прадстаўнікоў публікі толькі адзін хлапец быў з класічным панкаўскім іракезам. Як кажуць музыкі, ніколі не карыстаўся папулярнасцю, а зараз тым больш. На танцпляцоўцы стала сапраўды горача, калі на сцэну выйшаў дзявочы гурт Cherry Lips. Гурт даволі малады, але ўжо паспеў знайсці сваіх прыхільнікаў. Як лічыць Віка Мірон, вакалістка, з іх узнікненнем, недахопы ў гродзенскай панк сцэны кудысці зніклі, бо дзяўчаты закрываюць сабой усе прабелы.
Bastards Grew – хлопцы з пачуццём гумару. Вышаўшы на сцэну, яны прадставіліся гуртом з Сонечнага Кішынёва. Спачатку па зале прабеглася абурэнне, бо чакалі іншых гасцей, але калі хлопцы зайгралі, народу было весела. У Гародні гэты гурт упершыню. Хлапцы засталіся задаволеныя. Аказваецца, наша публіка адрозніваецца цеплынёй! Канцэрт ацэньваюць на 100 адсоткаў.
Пасля канцэрту музыкі філасофствавалі пра панк і недахопы на гарадзенскай сцэне. У маладых гуртоў праблема ў тым, што іх не завуць на канцэрты. Яны не могуць самарэалізавацца. Госці з Масквы недахопаў не заўважылі. З-за прыходу новых плыняў панк адыйшоў на апошні план. Як кажа Alex Romero: “Панк – гэта не толькі стыль музыкі, але і стыль жыцця і мыслення са ўсімі вынікаючымі наступствамі. Як спартсмэны жывуць па сваім распарадку, графіку, так і панкі. І каб граць панк трэба быць панкам, хаця б у душы.
Юля Катаржынская