Падведзены вынікі конкурсу “Твой стыль”

|

З-за вялікай колькасці дасланых прац журы спатрэбілася некалькі дадатковых дзён на прыняццё рашэнняў наконт пераможцаў конкурсу.

Усіх іх чакаюць памятныя ўзнагароды да арганізатараў і партнёраў Фестывалю маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”.

Ужо заўтра, у першы дзень Фестывалю, можна будзе ўбачыць лепшыя фотаздымкі ўдзельнікаў конкурсу “Твой стыль”.

Выстава пачне працаваць 21 траўня ў 18.00 па адрасе вул. Будзёнага, 48а.

На гэтай жа выставе будуць прадстаўленыя працы вядомых гарадзенскіх фатографаў Аляксандра Саенкі і Леаніда Шчаглова, якія былі ў журы конкурса, а таксама прэзентацыя лепшых прац удзельнікаў Першага Нацыянальнага фотаконкурса “Belarus Press Foto’2010“.