Восьмы рэспубліканскі экалагічны форум пройдзе ў Гародні
Яго мэта – далучэнне да экалагічнага руху шырокіх колаў насельніцтва, актывізацыя і кансалідацыя грамадзян для вырашэння праблем аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
Экафорум ладзіцца ў Беларусі з 1 красавіка.
Першы яго этап прайшоў у раёнах і гарадах, другі адбываецца ў абласцях і Мінску сярод раёнаў, трэці, рэспубліканскі, пройдзе ў Гародні 27-29 жніўня.
Асноўная тэма ўсіх мерапрыемстваў – захаванне прыроды і расліннага і жывёльнага свету.
Тэма абвешчана ў сувязі з адзначэннем сёлета Міжнароднага года біялагічнай разнастайнасці.
Фота з сайта http://www.twin-lakes.ru