У Гродзенскіх крамах з’явяцца яшчэ тры натуральных прадукта харчавання
Аднак натуральнымі прызнаныя толькі асобныя вырабы.
На кансервавым заводзе гэта кансерваваны гарошак, на мясакамбінаце – мясныя паўфабрыкаты, на масласырзаводзе – “Масло крестьянское”.
Сэртыфікат на права маркіроўкі вырабаў знакам “Натуральны прадукт” выдае цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сэртыфікацыі.
Ён сведчыць аб тым, што прадукт вырабляецца выключна з натуральнай сыравіны, без выкарыстання метадаў геннай інжынерыі.
Летась натуральнымі прызнаныя яшчэ некалькі прадуктаў гродзенскіх вытворцаў: масла акцыянернага таварыства “Молочный мир”, тварог і сухое малако ААТ “Беллакт”.
Што ўтрымліваецца ў іншых прадуктах харчавання, застаецца толькі здагадвацца.