Беларусь падпіша з суседнімі краінамі дамовы па выкарыстанні памежных рэк
Яно закране пытанні выкарыстання рэк і азёр Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, а таксама развіццё Аўгустоўскага канала.
Умовы дамовы абмеркаваныя на мінулым тыдні.
План сумесных дзеянняў прадугледжвае фармаванне адзінай сістэмы маніторынгу вадаёмаў, арганізацыю супольных навуковых даследванняў стану водных экасістэм, прымяненне сучасных тэхналогій прадухілення іх забруджвання, правядзенне сумесных кансультацый па пытаннях прадухілення і абмежавання транспамежнага ўздзеяння.
Эколагі двух краін разлічваюць супольнымі намаганнямі вывучыць якасць транспамежных водаў.
Аналагічныя пагадненні Беларусь ужо падпісала з Расіяй і Украінай.
Разглядаецца магчымасць падпісання пагаднення з Літвой па рацэ Нёман.
Паводле http://belta.by
На фота: транспамежная рака Нёман
Фота з сайта http://belarustourism.by