Быць журналістам: размовы з беларускімі прафесіяналамі
Нам удалося паразмаўляць з некаторымі вядучымі майстар-класаў і пачуць іх уражанні і меркаванні пра фестываль, удзельнікаў майстар-класаў, прафесію журналіста ўвогуле ды пра іншыя надзённыя рэчы.
Маеце добры шанец пачуць прафесіяналаў, калі не ўдалося трапіць да іх на майстар-клас!
Андрэй Лянкевіч ладзіў майстар-клас па фотажурналістыцы. На ягоны погляд, прафесія журналіста самая няўдзячная. Што ён любіць фатаграфаваць найбольш, што трэба, каб рабіць добрыя здымкі, якім бачыць Андрэй фотажурналістыку ў будучыні – слухайце ў інтэрв’ю з Андрэем Лянкевічам!
3,41 хв
alt=”Андрэй Лянкевіч” sub=”Андрэй Лянкевіч” >
Тое, што ад вас хаваюць, гэта інфармацыя, а тое, што адкрыта – рэклама, даводзіў Эдуард Мельнікаў удзельнікам свайго майстар-класу па інфармацыйна-пошукавай дзейнасці журналіста. Ён прафесію журналіста лічыць вельмі цяжкай. Што на погляд Эдуарда Мельнікава азначае быць журналістам?
3,14 хв
Таццяна Мельнічук знаёміла моладзь са спецыфікай радыёжурналістыкі. Для яе ў прафесіі няма часавых межаў – яна заўсёды гатовая да працы. Позна ўвечары могуць патэлефанаваць з Лондана, што патрэбны нейкі каментар. Сп Таццяна ўпэўненая, што ТВ і Інтэрнет не заменяць радыё па адной простай прычыне. Па якой – слухайце інтэрв’ю з Таццянай Мельнічук!
4,01 хв
Здымкі Юры Іванюка і Яўгена Здановіча