Горад – гэта «армагедон» для інвалідаў

Напрыклад, у Ваўкавыску ёсць арганізацыя «Памяць», якая набывае ад розных замежных спансараў тэхніку для інвалідаў і раздае яе БЯСПЛАТНА ў Беларуси. У арганізацыі працуюць і самі інваліды. Ірына Чарняўка, журналіст тэлекампаніі БелСАТ, сябра БАЖу і аўтарка ідэі кажа:

 

– Сама сутыкнулая з імі, калі шукала для героя майго матэрыялу Рыгора Ніселевіча Хасіда розную тэхніку тыпу крэсла-каталкі, хадункоў і гэтак далей. Там абсалютна бясплатна яму далі і гэта, і нават нейкі электрычны супер-ложак. Спачатку я спрабавала ісці афіцыйным шляхам – то бок, атрымаць праз сацыяльныя службы… Інваліднае крэсла ў нас зараз – гэта як у савецкі час аўтамабіль: чарга, грошы і куча папераў. Увогуле – нічога! З такім «армагедонам» сутыкаюцца усе. А «Памяць» забяспечвае ўсіх без валакіты и бюракратыі.

 

Арганізаця працуе легальна, афіцыйна, праз дэпартамент гуманітарнай дапамогі. Але афіцыйныя сацыяльныя службы з імі супрацоўнічаць… не хочуць.

 

– У хлопцаў адна праблема – яны не могуць усё гэта размеркаваць, склады ў іх забітыя рэчамі, якія патрэбныя людзям, але грошай гэта ўсё вывозіць у іх няма. – Працягвае Ірына. – Свой Ваўкавыскі раён яны забяспечылі і ім патрэбны інфармацыйны выхад на рэспубліку, каб інваліды (а таксама пенсіянеры, старыя, якія патрабуюць спецпрыстасаванняў) звярталіся да іх.

 

У бліжэйшыя тыдні калясачнікі Гродна разам з веласпедыстамі плануюць зарганізаваць акцыю – сумесна праехаць па вуліцах, каб паказаць, наколькі горад не прыстававаны да калясак.

 

Калі ў цябе, чытач, ёсць свае прапановы і заўвагі аб правядзенні такога прэс-туру, дасылай на скрыню ТС. Можа, ты маеш кантакты па тэме, ведаш аспекты праблемы, знаёмы з людзьмі, якім патрабуецца дапамога? Пішы…