Канферэнцыя Форуму грамадзянскай супольнасці
Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія аб’яднанні і асацыяцыі, некамерцыйныя арганізацыі і фонды, грамадзянскія ініцыятывы, а таксама паўнамоцныя асобы беларускай дзяржавы і дыпламатычных прадстаўніцтваў краінаў ЕС, прадстаўнікі экспертнай супольнасці, зацікаўленыя ў развіцці Усходняга партнёрства.
Удзел магчымы ў дзвюх формах:
– аўтар экспертнай прапановы па далейшай дзейнасці Форуму на перспектыву 2010-2012 гг.
– удзельнік пленарных паседжанняў і працоўных груп канферэнцыі.
Для ўдзелу ў якасці аўтара экспертнай прапановы неабходна даслаць запоўненую форму заяўкі і тэкст прапановы на адрас Аргкамітэту csfbelarus@gmail.com. Апошні тэрмін – да 20 чэрвеня. Для ўдзелу ў якасці ўдзельніка пленарных паседжанняў і працоўных груп, неабходна даслаць запоўненую форму заяўкі на адрас Аргкамітэту csfbelarus@gmail.com. Апошні тэрмін – да 20 чэрвеня. Колькасць месцаў абмежаваная, таму асобы, якія не заявяць пра свой удзел у азначаны тэрмін, не змогуць удзельнічаць у мерапрыемстве.
Транспартныя выдаткі ўдзельнікаў не кампенсуюцца. З пытаннямі звяртайцеся да каардынатаркі Тэхнічнай групы Галіны Чарапок: эл. пошта: csfbelarus@gmail.com, тэл./факс (017) 2454118; маб. (029) 3105024 (пан.-пт., з 10:00 да 18:00). Больш падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю – на вэб-пляцоўцы па адрасе: EUROBELARUS.INFO