КАРУПЦЫЯ Ў ГРОДНЕ: ГУЧНЫЯ СПРАВЫ -2008

|

На афіцыйным сайце Ленінскага раёна Гродна днямі з’явіліся звесткі пра некаторыя гучныя карупцыйныя справы, распачатыя міліцыяй у 2008 г.

Рэкардсменам па колькасці заведзеных крымінальных справаў можна прызнаць дырэктара гарадзенскага шахматна-шашачнага клуба сп. Петрасяна, затрыманы пры атрыманні хабару ў памеры 10 тыс. даляраў. Супраць “шахматыста” ўзбуджана аж 19 крымінальных справаў.

Следства вядзецца і ў дачыненні да бухгалтаркі ПУП “Катрынтранссервіс”, якая падазраецца ў крадзяжы больш як 11 млн. рублёў. А вось намеснік дырэктара гарадзенскага драмтэатра сп. Рыжко ў траўні 2008 г. стаў фігурантам крымінальнай справы пра крадзеж алюмінія.

Следства даказала, што чыноўнік у змове з невыяўленай асобай у час рэканструкцыі тэатру скраў 1240 кг. алюмінія на суму больш як міліён руб.