Самы цвярозы фестываль

| Без катэгорыі

Ва ўсім свеце Дзень малака прынята адзначаць 1 чэрвеня, і ўжо больш 50-ці краін да яго далучыліся. Не выключэннем стала і Беларусь. Другі год па ініцыятыве Саюзу прадпрыемстваў малочнай галіны і пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў нашай краіне праходзіць Рэспубліканскі фэст «Дзень малака», удзел у якім прымаюць лепшыя малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы краіны. Каля 20 прадпрыемстваў прадставілі сваю прадукцыю на фэсце ў мінулым годзе, сярод іх і Ваўкавыскі ААТ «Беллакт».

 

Мерапрыемства зацікавіла і спажыўцоў і СМІ. Асноўная мэта фэсту – папулярызацыя спажывання малака і малочных прадуктаў айчыннай вытворчасці сярод насельніцтва розных узроставых катэгорый. Апроч маляўнічай выставы-кірмашу, смачных дэгустацый, латарэй і розыгрышаў фестываль «Дзень малака» уключае ў сябе забаўляльную праграму з удзелам артыстаў цырка, танцавальных калектываў, «малочныя старты» для дзяцей, конкурсы для сталых, а таксама святочны канцэрт.

 

У праграме:

12.00-16.00 – бясплатныя дзіцячыя атракцыёны, кірмаш і дэгустацыі ад лепшых беларускіх вытворцаў, розыгрышы, конкурсы, «малочныя старты» і інш.

16.00-19.00 – святочны канцэрт: Ганна Шаркунова, Габрыэль, шоў-каманда «Faction», «Jazz-hand», шоў «Стылягі», «Магія», акрабатычныя прадстаўленне «Анёлы Чарлі», Ваня Элвіс і інш.

Паводле сайту Саюзу прадпрыемстваў малочнай галіны

На фота (http://www.milkunion.by/viewfoto/~show_gallery/66): на 1-м фестывалі ў мінулым годзе