Доказы парушэння ДАІ прад’явіць на месцы
Парушальніка спыняюць і прад’яўляюць доказы парушэння. Гэтая методыка ўжо апраўдала сябе за мяжой, а таксама на дарогах Мінска і некаторых абласных цэнтраў краіны. У Гродзенскай вобласці метад пачалі ўжываць на небяспечных участках дарог рэспубліканскага значэння.
Метадам змяшанага кантролю са ўтоеным назіраннем у вобласці ўжо спынена 250 парушэнняў хуткаснага рэжыму.
Па інф. БелТА