У часе фестывалю адкрыюць фантан і новую галерэю
Сёлета ў Гродне шэраг мерапрыемстваў пройдзе не толькі традыцыйна на Савецкай плошчы, але і на гарадскім стадыёне, а колкасць падворкаў будзе прыкладна 40. Сярод шматлікіх акцый свята – адкрыццё фантана дружбы на набярэжнай Нёмана, галерэі выяўленчага мастацтва гараджан прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, а таксама мемарыяльнай дошкі чувашу Уладзіміру Волкаву — арганізатару першай групы антыфашысцкага падполля ў Гродне ў гады Другой сусветнай вайны.
Па інф. БелПАН
Фота: А. Саенкі