Негасцінны “Гомель”
Гаспадары былі мацнейшымі з лікам 3-1. Адзіную шайбу ў гарадзенцаў закінуў Ваўчкоў.
Другая сустрэча супернікаў адбыдзецца ў Гомелі 6 сакавіка. А ўжо 9 сакавіка каманды згуляюць паміж сабой у Гродне.
Чвэрцьфінальная серыя доўжыцца да 3-х перамог адной з камандаў. Пры неабходнасці, чацьвёртая і пятая гульні паміж “Нёманам” і “Гомелем” пройдуць 10 і 12 сакавіка.
На здымку: 5 сакавіка. “Гомель”-“Нёман”. Гарадзенцы прыціснутыя да сваёй брамы.
Фота: photoshcgomel.ucoz.ru