Абвешчаныя лаўрэаты Х Пушкінскага конкурсу
Сёлета на суд журы было прадстаўлена 416 прац з 18 краін свету. Рэкардсменамі, як і ў мінулых конкурсах, сталі настаўніка з Беларусі: свае думкі на дадзеную тэму – «Вялікая перамена ў рэдакцыю даслалі 215 педагогаў. Аднак лаўрэацкіх месцаў Беларусі дасталася толькі 5. Больш за ўсё пераможцаў-русістаў сярод настаўнікаў Украіны.
«Я шчыра перакананы, – піша Аляксей Сымановіч, – што менавіта чалавечы фактар, педагогі ад Бога – асноўная рухаючая сіла, «падтрымка і апора» рускай мовы незалежна ад таго, у якой краіне ён «знаходзіць сябе».
«Вялікая перамена. Мы сапраўды чакаем яе ў школе, – піша Алена Гаўрыленка. – І не варта баяцца яе ў жыцці, таму што без вялікай перамены ў дачыненні да мовы і жыццё да лепшага не зменіцца».
Па традыцыі ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбудзецца ў Маскве ў першых ліках верасня.