Міжнародны моладзевы спабор валанцёрскіх праектаў у Кіеве
Галоўная мэта спабору – актывізацыя міратворчага і валанцёрскага руху сярод дзяцей і моладзі свету, садзейнічанне распаўсюду валанцёрскіх праектаў служэння і міласэрнасці ў кантэксце абвешчанага ААН Дзесяцігодздзя культуры міру і насельніцтва ў інтарэсах дзяцей планеты (2001-2010 гг.).
Намінацыі праектаў:
– выхаванне культуры міру,
– грамадскія праекты служэння,
– мастацтва і культура як інструмент пабудовы міру,
– тэхнічныя і тэхналагічныя інавацыі на службе чалавецтву.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя няўрадавыя арганізацыі з розных краінаў.
Фінальная праграма спабору ўключае:
– экскурсіі па Кіеве,
– прэзентацыю арганізатараў,
– праграмы-трэнінгі,
– прэзентацыю праектаў удзельнікаў,
– прадстаўленне партнёраў і прапановы далейшага супрацоўніцтва,
– канферэнцыю альбо форум,
– цырымонію ўзнагароды, пачас якой пераможцы атрымаюць прызы.
Апошні тэрмін падачы запоўненых анкетаў і праектаў – 22 кастрычніка. Больш падрабязную інфармацыю чытайце на вэб-пляцоўцы: www.sfp.org.ua
Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны