Колькасць абітурыентаў на Гродзеншчыне сёлета павялічылася на 1688 чалавек

|

У панядзелак адбудзецца тэставанне па беларускай мове, на якое запісалася 7826 чалавек, у аўторак – па рускай (7176 чалавек).

17 чэрвеня – гісторыя Беларусі (2109), 18 – геаграфія (234), 20 чэрвеня – матэматыка (10267), 22 чэрвеня – грамадазнаўства (1069), 24 чэрвеня – сусветная гісторыя найноўшага часу (144), 25 чэрвеня – фізіка (4835), 27 чэрвеня – біялогія (3021), 29 чэрвеня – замежныя мовы ( ангельская – 2163, нямецкая – 443, французская – 119, гішпанская – 47), 30 чэрвеня – хімія (2161 чалавек).

Для правядзення тэставання будзе задзейнічана 256 аўдыторый 16 навучальных карпусоў у Гродна, Лідзе і Ваўкавыску.

Да працы на ЦТ прыцягнуты 1572 выкладчыка.

Паводле http://www.grsu.by/