Яшчэ раз пра салярыі ды сапраўднае сонца

|

Даследаванне, праведзенае навукоўцамі з Медыцынскай школы Warwick Medical School, (Англія), паказала, што лашчыцца на сонейку не толькі не шкодна, але і карысна, бо гэты занятак падаўжае нам жыццё! Скарачае рызыку набыцця сардэчных захворванняў і дыябету. Сонечныя промні дазваляюць пражыць даўжэй і заставацца здаровым. Уся справа ў меры: знаходзіцца «на сонцы» не азначае стаць а поўдні пасярод гарадской вуліцы і чакаць карысці…

 

Як вядома, вітамін D, які актыўна выпрацоўваеццамы арганізмам пад уздзеяннем сонечных промняў, абараняе ад метабалічных абменаў, з-за якіх развіваюцца розныя сардэчныя захворванні і дыябет.

 

Удзельнікамі даследавання, праведзенага навукоўцамі, сталі людзі старэйшага ўзросту (за 50 гадоў), больш усяго схільныя да падобных хваробаў. Як паказалі вынікі, чым больш часу чалавек праводзіць на сонцы, тым больш высокай аказваецца здольнасць яго скуры сінтэзаваць вітамін D. Рэкамендаваны мацыён – паўгадзіны ў дзень пад сонечнымі промнямі, але ў капелюшы і, пажадана, на прыродзе. Навукоўцы не прымяншаюць спрыяльнага ўздзеяння сонца і на маладую скуру.

 

Акрамя таго, у нашым кліматычным поясе сонца бывае не шмат, а сонечны свет спрыяе падвышэнню настрою і нават здольнасці да… кахання.

 

Між тым, супраць роўнага штучнага загару, атрыманага ў салярыі, выступае ўсе больш медыкаў. Як высвятлілі даследнікі-анколагі з Універсітэту Мінесоты, нават пры кароткатэрміновых сеансах рызыка ўзнікнення рака ўзрастае на 74%.

 

На працягу трох гадоў дактары назіралі за групай з 2 тысяч чалавек, узрост удзельнікаў даследавання складаў ад 25 да 59 гадоў. Вынікі паказалі, што аматары салярыяў захворваюць ракам скуры да 3 разоў часцей, чым тыя, хто не гоніцца за штучным загарам.

 

Негатыўны ўплыў на здароўе чалавека аказвае любы від салярыя, незалежна ад яго магутнасці, мадэлі і канфігурацыі. Таксама навукоўцы аспрэчылі распаўсюджанае меркаванне аб тым, што ўзнікненне скурнай меланомы наўпрост звязана з узростам кліента. Гэта не так, і небяспецы падвяргаюцца абсалютна ўсе наведвальнікі.