Прыгоды трысняговага цукру

|
За сакавік плануецца перапрацаваць 15 тыс.т сыравіны. Атрыманы цукар будзе рэалізаваны ў Кыргызстане праз Беларускую цукровую кампанію. А ў верасні зноў пачнецца сезон перапрацоўкі «айчыннай» цукровабурачнай сыравіны, які працягнецца да студзеня.
Як паведамляе AFN, адзін з кіраўнікоў прадпрыемства сказаў, што трысняговы сырэц набываецца ў сусветных трэйдэраў па цэнах, якія склаліся на Нью-Йоркскай біржы. Але (цытую): «З вялікай доляй упэўненасці можна казаць, што пад сусветнымі трэйдэрамі трэба разумець Кубу, якая расплочваецца з Беларуссю трысняговай сыравінай за пастаўкі на выспу Свабоды аўтобусаў ды іншай прадукцыі». Д
арэчы, трысняговы цукар (руды ды карычневы) вельмі падыходзіць для выкарыстання ў кулінарыі, прыгатавання больш духмянай кавы і г.д. Але ў гарадскіх крамах, калі і сустракаецца «каляровы» трысняговы цукар, дык, па-першае, вытворчасці невядома якіх замежных фірмаў, а, па-другое, ён мае немалы кошт. Ніяк не зразумею, чаму патрэбна з Беларусі нешта цягнуць у Кыргызстан, каб сабе набываць тое ж самае, напрыклад, у… Індыі?
Л.Леонт