Пра кастынг, «Дом-2» і пурытанскія думкі

|

Дакладней, зацікавілася, якой ступені душэўнай парнаграфіі гатовыя дасягнуць удзельнікі праекту. І не толькі гэтага. Пэўна, ёсць і іншыя падобныя шоў. Будучы надзвычай далёкай ад пурытанства, вялікай аматаркай «сунічкі» і простых радасцяў жыцця, я ўсёткі мяркую, што выстаўляць на ўсеагульны агляд (мільённую аўдыторыю!) свае пачуцці і адносіны, публічна галасіць, кахаць, жаніцца і іншае, – гэта нейкае псіхічнае парушэнне. Зрэшты, як растлумачылі мне, неразумнай, для многіх гэтая праграма – шанец зрабіць кар’еру на тэлебачанні. Я бы перафармулявала так: шанец – адзін, жадаючых – шмат. І ці не занадта дарагі кошт за будучыя прывідныя поспехі ў сумнеўным «паўзорным» свеце?

 

Глядзела я на непрыбраныя пакоі, раскінутыя шмоткі, на парачкі, якія валяюцца на ложках, нібы ў «пошуках свайго кахання», слухала абсалютна тупыя гутаркі ні аб чым і высвятленні неіснуючых адносін… Ну, якія адносіны могуць паўстаць пад прыцэламі сотняў аб’ектываў? І думала: «Галоўнае не пачаць абурацца, ханжа няшчасная, не смей людзей асуджаць! У кожнага ёсць права на выбар». Але ніяк не магла супакоіцца, таму што нейкія смутныя асацыяцыі не складаліся ў вызначаную выснову.

 

І тут, калі заплаканая дзяўчына з крыкам і тэлевізійным «пік-пік-пік», які хавае змест гэтага крыку, учапілася ў валасы іншай дзяўчыне, мяне натхніла, дзе я гэта назірала! Ды тутака ж, у нашым гарадзенскім звярынцы, каля вальера з малпамі. І зразумела, чаму мне прыкра глядзець праграму – стала за сябе крыўдна, і за ўсіх іншых homo sapiens. А, можа, мы і не прасунуліся нікуды ў сваёй эвалюцыі? Бо малпачкі робяць «гэта» па загадзе прыроды, а мы – у пагоне за «яскравым» жыццём.

 

І яшчэ з нагоды шанцаў. Была ў мяне адна знаёмая – цудоўная дзяўчына і ўсяго толькі з двума недахопамі. Першае: яна паталагічна марыла здымацца ў кіно. Другое: яна паталагічна не пераносіла алкаголь (зрэшты, гэта наўрад ці недахоп, проста такая выдатная асаблівасць арганізму). Дык вось, варта было ёй выпіць 15 грамаў чаго-небудзь алкагольнага, асабліва ў журналісцка-рэжысёрскай тусоўцы, як яна неадкладна прапаноўвала сябе ў якасці актрысы, згаджаючыся дзеля ролі на ўсё! Спачатку мы над гэтым жартавалі і часам правакавалі дзеўку, а потым зразумелі, што свінні-та – мы. І перасталі.

 

Увогуле, праблема не толькі ў тых, хто ў «Доміку» жыве, але і ў тых, хто гэты тэле-побыт зарганізаваў.

 

А што тычыцца кастынгу… Ён апынуўся фальшыўкай. Як паведаміла «Камсамольская праўда», Рустам Солнцаў, Сцяпан Меньшыкаў і беларус Ілля Конанаў, якія былі «экспертамі» – гэта былыя ўдзельнікі тэлепраекту. Канал жа ТНТ наогул адхрысціўся ад кастынгаў у Беларусі, тым больш, што іх праводзяць не былыя ўдзельнікі, а сапраўдныя. Арганізатары хутка рэціраваліся і «кастынг» пераназвалі ў «вечарыну-адбор» для… сапраўднага кастынгу ў Расіі.

 

Уваход каштаваў 15 тысяч, мерапрыемствы прайшлі ў Баранавічах, Віцебску, але больш за ўсё шустрым «Дамачадцам» спадабалася ў нас: «У Гродна былі такія цікавыя анкеты – м-м-м! ». Удзельнікі лже-кастынгу для дасягнення мэты былі гатовыя «пакрыўляцца ў пахабна-эратычным танцы, ціскаючы ў абдымках Іллю, паказаць пантаміму на зададзеную тэму, «здзівіць» адсутнасцю музычнага слыху, а часам і інтэлекту… Але ўсіх прэтэндэнтаў зацямніла Ала Барысевіч з Гродна. Яна і паедзе ў Маскву каб пераадолець апошні этап кастынгу ў надзеі патрапіць на запаветную «паляну» – піша «Камсамолка».

Илюстрацыя http://novchronic.ru