Беларускія і польскія гісторыкі ў Гародні абмяркуюць супольную гісторыю
Войцэх Шэўчак, арганізатар канферэнцыі:
“На канферэнцыі, якую ладзіць Грамадскае аб’яднанне Polska Macierz Szkolna, мы толькі пачнем размаўляць на складаную тэму гісторыі міжваеннага перыяду.
Будуць прадстаўленыя пункты погляду польскіх і беларускіх гісторыкаў, але дыскутаваць пакуль не хочам. Ведаеце, тэма гэтая вельмі балючая, і мы б хацелі, каб на канферэнцыі было як найбольш ведаў, і як найменьш эмоцый.
Каб не высвятляць, чыя тут радзіма, а даць магчымасць спецыялістам выступіць з дакладамі, абмяняцца думкамі.
Менавіта таму заўтра ў залі будуць прысутнічаць выключна ўдзельнікі канферэнцыі. А дыскутаваць мы распачнем на наступным этапе”.
Даклады на канферэнцыі прагучаць на двух мовах: беларускія даследчыкі будуць карыстацца беларускай мовай, польскія – польскай.
Наступны крок – выданне матэрыялаў канферэнцыі.
Зборнікі, якія атрымае кожны ўдзельнік і біліятэкі, выйдуць таксама ў двух мовах.
І толькі пасля таго, як гісторыкі добра зразумеюць аргументы апанентаў, распачнецца дыскусія.
З беларускага боку ў працы канферэнцыі возьмуць удзел Сяргей Токць, Святлана Мусіенка, Іна Соркіна, Андрэй Вашкевіч, Андрэй Борка, Аляксей Радзюк, Аляксей Загідулін, Эдуард Мазько, Ганна Вайцешчык, Вольга Сабалеўская, Сяргей Раманаў, Алесь Горны, Святлана Сілава.
З польскага – Адам Даброньскі, Станіслаў Сільвановіч, Ян Ежы Мілеўскі.
Па сканчэнні працы навукоўцаў чакае інтэграцыйны вечар з канцэртам Зміцера Вайцюшкевіча.
Спадар Войцэх Шэўчак мяркуе, што наступная сустрэча навукоўцаў адбудзецца дзесці праз паўгады.
Асаблівую падзяку за дапамогу арганізатары канферэнцыі выказваюць дэкану гістфака ГРДзУ праф. Э.Ярмусіку, гісторыку Іне Соркінай і актывісту Гарадзенскага Руху за Свабоду Эдварду Дмухоўскаму.