Адміністрацыя шклозавода “Нёман” збірае подпісы ў абарону дырэктара
Жыхары Бярозаўкі не выключаюць, што ініцыятыва напісання ліста ўзнікла ў сувязі з тым, што супраць дырэктара шклозавода „Нёман” Ігара Бацяна, дэпутата гарадскога і раённага саветаў, узбуджана крымінальная справа – супрацоўнікі праваахоўных органаў абвінавачваюць яго ў злоўжываннях службовымі паўнамоцтвамі і нанясенні дзяржаве шкоды ў буйных памерах.
Жыхары Бярозаўкі да ініцыятывы звароту ставяцца даволі скептычна:
– Хутчэй за ўсё гэта такая ініцыятыва мясцовага начальства. Узяць на парукі, як гэта было ў савецкія часы, каб усё яму там даравалі.. .
Збіраць подпісы пад зваротам да прэзідэнта краіны будуць і дэпутаты Бярозаўскага гарсавета, якія атрымалі загад уладаў абысці сваіх выбарцаў і пераканаць іх у неабходнасці далучыцца да справы, якая можа выратаваць ад турмы дырэктара шклозавода.
Паводле http://new.racyja.com/
На фота: шклозавод “Нёман”