Чорныя выходныя: смерць сабрала багатую даніну
Трагедыя здарылася каля апоўначы ў суботу ля вадасховішча ў Зельвенскім раёне, дзе адпачывала сям’я з Ваўкавыску.
Удар маланкі ў час буры смяротна параніў 6-ці гадовага хлопчыка.
Спякота вымусіла многіх жыхароў Гарадзеншчыны шукаць паратунку на рэках ды азёрах. Для шасці чалавек адпачынак скончыўся трагічна. Два чалавекі ўтапіліся ў Нёмане (у тым ліку 27-мі гадовая жанчына), па аднаму – на возеры Юбілейным і вадасховішчы ля Каробчыцаў, а таксама ў Свіслацкім і Смаргонскім раёнах.
У Воранаўскім раёне разбіўся матацыкл. Кіроўца ў шпіталі, пасажыр загінуў. У рэанімацыі знаходзіцца і 15-ці гадовы гарадзенскі школьнік, які разбіўся на матацыкле ў Шчучынскім раёне.
Ля вёскі Галавічы пад Гродна сутыкнуліся “Мэрсэдэс” і “Фіят”. Кіроўца “Мэрсэдэсу” загінуў.
Фота Ігара Братчука, photoclub.by