Гарадзенцы лепш за ўсіх перажылі “Агонію”
Гарадзенская каманда Night City была створана ў студзені 2009 г. Да гэтага часу перамагала ў 5 з 12 гульняў, у якіх брала ўдзел.
Каманда з’яўляецца пераможцам усерасійскай гульні “Время героев” і прызёрам Міжнароднай гульні ў Беларусі.
>
Удзел у “схватках” кшталту “Агоніі” бяруць некалькі экіпажаў на аўтамабілях.
Кожны з гэтых экіпажаў атрымлівае праз інтэрнэт заданне ад “штаба”, якое неабходна выканаць у рэальным свеце.
Пасля паспяховага выканання экіпаж атрымлівае новае заданне ўжо на іншым узроўні.
Для ўдзелу ў гульні неабходна мець падключэннне да інтэрнэту, аўтамабіль, карты мясцовасці, ліхтарыкі і іншыя рэчы, якія могуць спатрэбіцца для канкрэтнай “схваткі”.
Перамагае каманда, якая найхутчэй выканае ўсе заданні (улічваецца таксама колькасць набраных за час гульні бонусаў і штрафаў).
Першая ў Беларусі класічная “схватка” адбылася ў 2001-м г. у Мінску.
На здымку: гарадзенскі Night City святкуе перамогу ў піцерскім Night-Фэсце, 2009 г.