На Гродзеншчыне расце колькасць іншаземцаў-злачынцаў
Іншаземцы і асобы без грамадзянства летась затрымліваліся за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы.
19 злачынцаў знаходзіліся на тэрыторыі Гродзенскай вобласці незаконна.
Так, грамадзянка Расіі падчас пьянай сваркі з сужыцелем забіла яго нажом.
Высветлілася, што дазвол на часовае пражыванне расіянцы выдалі без адпаведнай праверкі.
Толькі пасля ўчыненага ёю забойства стала вядома, што 2 гады таму жанчына прыцягвалася да крымінальнай адказнасці ў сябе на радзіме за незаконны гандаль алкаголем і агрэсіўныя паводзіны.
Яшчэ адзін замежны грамадзянін 7 гадоў жыў без рэгістрацыі.
Гэта высветлілася толькі пасля яго затрымання за хуліганства ў студзені 2010 года.
Падчас праверкі стала вядома, што затрыманы знаходзіцца ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпола.
Суд Торуні (Польша) выдаў ордэр на ягоны арышт за махлярства яшчэ ў 2002 годзе.
З-за павелічэння ў вобласці колькасці злачынстваў учыненых замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, пракуратура Гродзенскай вобласці ініцыянавала праверку выканання заканадаўства аб прававым статусе гэтых асоб, а таксама абаснаванасць прыцягнення іх да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне правіл знаходжання ў Беларусі.
Начальніку УУС аблвыканкама накіравана патрабаванне ліквідаваць недахопы, прыцягнуць да адказнасці вінаватых і пільна сачыць за выкананнем патрабаванняў заканадаўства.
Паводле http://www.region.grodno.by
Фота з сайта http://www.mr7.ru