Зорра супраць кантрабандыстаў
Смаргонскія памежнікі ў пункце пропуска “Катлоўка” канфіскавалі партыю трыкатажных вырабаў, якія пад выглядам сэканд-хэнда два жыхара Вільнюса спрабавалі ўвезці на ўласных легкавушках.
Замест ужыванай вопраткі памежнікі ўбачылі ў валізках новыя жаночыя блузы.
Каля 100 кілаграмаў нелегальнага тавара ацэнена ў 22 мільёны рублёў.
Кантрабандыстам пагражае штраф памерам да 10 базавых адзінак.
У “Брузгах” гродзенскія памежнікі разам з мытнікамі затрымалі таксама два грузавых аўто з кантрабандай.
Грамадзянін Чэхіі хаваў у прычэпе больш за 300 абрусаў, каля 450 шклянак і каля 1000 падложак пад бакалы.
Жыхар Магілёва спрабаваў правезці ў сваёй машыне каля 50 найменняў прамысловых і гаспадарчых тавараў – ад ролікавых канькоў і патэльняў да лямпачак і шампуняў.
Увесь кантрабандны груз на суму каля 16 мільёнаў рублёў канфіскаваны.
Кіроўцы прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці.
Напрыканцы мінулага тыдня лідскія памежнікі дапамаглі літоўскім калегам у затрыманні парушальнікаў мяжы.
Сляды парушальнікаў, якія накіроўваліся ў бок Літвы, лідчукі заўважылі ў 50 метрах ад населенага пункта Палецкішкі.
Папярэджаныя літоўскія памежнікі ўжо праз 20 хвілін затрымалі на сваім баку двух грамадзян Грузіі.
Паводле інфармацыі http://gpk.gov.by