Камета Макнота прымае «парад планет»
Гэтае нябеснае цела вельмі вялікае: галава па памеры перавышае дыяметр Юпітэра. У сярэдзіне чэрвеня камета наблізілася да Зямлі на самую кароткую адлегласць, якая складае прыкладна 170 млн. кіламетраў.
Пры спрыяльных умовах назірання і выкарыстанні біноклю камета выглядае туманнай плямай з двума хвастамі, адзін з якіх зялёны, а другі нагадвае белае воблака. У другой палове чэрвеня камету рэкамендуецца назіраць перад узыходам сонца, у першай палове ліпеня – пасля захаду сонца на бязвоблачным небе.
Паводле слоў Альгерда Кузнечыка джырэктара абсерваторыі БДУ, каметы, якія набліжаюцца да Зямлі настолькі, што іх можна бачыць няўзброеным вокам, адзначаюцца дастаткова рэдка. Апошняя з такіх камет была зафіксавана ў 2008 годзе, датуль такія нябесныя целы адзначаліся ў 1998 і 1997 гадах. Апрача таго, з 22 чэрвеня па 2 ліпеня праз Зямлю будзе праходзіць метэорны паток Баатыдаў. Колер метэорных успышак з-за невялікай хуткасці патоку будзе чырванаватым, а умовы іх бачнасці ў Беларусі будуць не вельмі добрымі, прагназуе вучоны.
У гэтыя дні назіраецца яшчэ адна незвычайная астранамічная з’ява – «парад планет». На начным небе бачныя ўсе чатыры яркія планеты: у яго заходняй частцы – Венера, у сузор’і Льва – Марс, у сузор’і Рака – Сатурн, на ўсходзе – Юпітэр.
З выкарыстаннем інфармацыі БелаПАН